На Віцебшчыне разграмілі два сельсаветы

Першым грамілі Бараздоўскі сельскі савет Аршанскага раёна, а праз чатыры дні “чырвонага пеўня” пусцілі пад Белькаўшчынскі сельсавет Верхнядзьвінскага раёна.

Бараздоўскі сельсавет граміў сын старшыні сельсавета — беспрацоўны 1983 году нараджэння. 26 чэрвеня, будучы нападпітку, ён разбіў шыльду, павыбіваў шыбы і выламаў дзверы ў адно з памяшканняў сельсавета, дзе скінуў на падлогу манітор. Такім чынам пагромшчык утварыў шкоду на 96 тысяч 200 рублёў, супраць яго узбудзілі крымінальную справу па 1-й частцы 339 артыкула КК.

А 29 чэрвеня ўжо ў Верхнядзвінскім раёне 31-гадовы псіхічна хворы інвалід 2-й групы з Наваполацка падпаліў будынак Белькаўшчынскага сельсавета. Агонь пашкодзіў сцяну 6 на 8 метраў. Узбуджана крымінальная справа па 2-й частцы 218 артыкула КК.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць