У Віцебску здарылася вялікая аўтамабільная аварыя

Аўтамабільная аварыя на вул. Кірава. Віцебск. Фота Сержука Серабро2 ліпеня ў Віцебску на вуліцы Кірава перад Кіраўскім мостам сутыкнуліся тры легкавыя аўтамабілі. У выніку аварыі адзін чалавек шпіталізаваны, а два аўтамабілі атрымалі пашкоджанні пасля якіх не падлягаюць рамонту.

Аварыя адбылася на перакрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай. Аўтамабіль “Мазда-626” шэрага колеру, які рухаўся з высокай хуткасцю з боку чыгуначнага вакзала пратараніў чырвонае “Рэно”, які ехаў па Камсамольскай вуліцы. Пасля ўдару апошні сутыкнуўся з цёмнасінім “Фольксваген-Пасат”, які паварочваў на Кіраўскі мост з вуліцы Кірава з боку набярэжнай.

Шпіталізаваны пасажыр “Рэно” — ён моцна пабіўся і атрымаў шматлікія парэзы шклом, якое разбілася пасля сутыкнення. “Мазда-626” і “Рэно” атрымалі вельмі значныя пашкоджанні і не падлягаюць рамонту, “Фольксваген-Пасат” нязначна папсуты.
Аўтамабільная аварыя на вул. Кірава. Віцебск. Фота Сержука Серабро
Па словах сведак аварыя здарылася з-за кіроўцы “Мазды-626”, які праехаў на чырвонае святло і рухаўся з высокай хуткасцю. Аднак сам ён запэўнівае, што святлафор на перакрыжаванні не працаваў. Супрацоўнікі ДАІ пакуль не могуць паведаміць свайго выраку.

Аўтамабільная аварыя на вул. Кірава. Віцебск. Фота Сержука Серабро


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць