Канкурсант з Расіі выканае на “Славянскім базары” песню па-беларуску

Песню на беларускай мове – знакаміты хіт “Зачарованая” з рэпертуара “Песняроў” – вырашыў спець на Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2007” Радзіён Роўс, які будзе выступаць за гонар Расіі.

“Мне хочацца прадэманстраваць павагу да вельмі таленавітага народа Беларусі, таму, я лічу, трэба абавязкова выканаць песню на беларускай мове”, – сказаў у інтэрв’ю БелТА малады расіянін. На ягоную думку, песня “Зачарованая”, як ніякая іншая, падыходзіць для конкурса.

А першым конкурсным творам Радзіёна стане песня “Не сумуй”, музыку да якой ён напісаў сам, а тэкст – вядомая расійская спявачка Ірына Оціева, якая з’яўляецца педагогам Роўса ў Гнесінцы і ягоным прадзюсерам.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ