Рыматас Дыхавічус і яго бачанні

Выстава фотакарцін Заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Рыматаса Дыхавічуса “Бачанні” працуе ў адным з залаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Яе прэзентацыя адбудзецца 9 ліпеня, але яна ўжо адчыненая для наведвальнікаў.

Тут прадстаўлена каля 30 работ вядомага літоўскага фотамайстра з цыкла “Бачанні”, яны адлюстроўваюць вечную і невычэрпную тэму — прыгажосць, мяккасць і таямнічасць жанчыны.
Праца Рыматаса Дыхавічуса
Мроі не матэрыяльныя, але, ўсё ж такі, бачныя, дзякуючы волевыяўленню мастака. Яны ўсплываюць з глыбіні падсвядомасці і пры дапамозе рукі майстра, метафар і іншасказання становяцца творамі мастацтва. Аўтара “Бачанняў” прыцягвае прыгажосць юнацтва, таямнічасць і энергетыка жаночага цела.

Рыматас Дыхавічус нарадзіўся ў 1937 годзе. Скончыў факультэт графікі Дзяржаўнага мастацкага інстытута Літоўскай СССР. Працаваў у выданнях і рэдакцыях, займаўся педагагічнай дзейнасцю. Аформіў больш за 200 выданняў, выстаўляўся ў Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Чэлябінску, Уладзівастоку, Кіеве, Мінску і іншых гарадах былога Саюза, а таксама ў Парыжы, Чыкага, Варшаве, Лос-Анжэлесе.

Яго аўтарскі альбом “Кветкі сярод кветак”, які выйшаў у 1987 годзе, абышоў увесь свет. Зараз фотамайстар актыўна ўдзельнічае ў выдавецкай дзейнасці: так ужо 7 гадоў з выходзіць яго каляндар “Талентам і сэрцам”, у якім візуальна прадстаўлены шматгранны свет мастакоў Літвы, міжнародны часопіс BALTIC ART, які адлюстроўвае сучасную візуальную творчасць усіх Прыбалтыйскіх дзяржаў.

Календары, кнігі і часопісы фотамастак прадстаўляе наведвальнікам выставы ў Віцебскай ратушы, якая працуе на працягу фестывалю “Славянскі базар”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ