Чарговае забойства ў фестывальным Віцебску

У ноч з 11 на 12 ліпеня каля 23 гадзін каля ўласнага дома па вуліцы імя Петруся Броўкі 23-1 у выніку п’янай бойкі быў забіты рабочы тэлезавода “Віцязь”, бацька двух дзяцей. Міліцыя затрымала некалькіх падазроных, па справе вядзецца следства.

Як мы паведамлялі раней, 7 ліпеня сужыцелькай ударам нажа ў грудзі быў забіты 27-гадовы мужчына, а таксама 38-гадовага “бамжа” ударам па галаве забіў яго “калега”. У абодвух выпадках вінаватыя затрыманы.

Як бачым, 1300 міліцыянтаў у горадзе не ўстане трымаць сітуацыю пад кантролем і папярэдзіць забойствы. Адно, яны паспяхова затрымліваюць падазроных ужо па здзяйсненні злачынства.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ