У Браслаўскім раёне адкрыўся экалагічны летнік “Чыстая вада”

Летнік у вёсцы Мілашкі быў арганізаваны міжнародным грамадскім аб"яднаннем "Паразуменне" ды выканкамам Далякоўскага сельсавета пры падтрымцы Браслаўскай раённай інспекцыі аховы прыроды.

Па словах старшыні праўлення МГА "Паразуменне" Андрэя Маханько, летнік працуе рамках праекту "Мілашкі - чыстая вада". Зараз тут адпачываюць 55 дзяцей, у тым ліку з няпоўных і шматдзетных сем"яў, а таксама выхаванцы Друйскага дзіцячага дома і Дзіснянскай школы-інтэрната.

Паводле агенцыі БелаПАН, экалагічны летнік на Браслаўшчыне атрымаў падтрымку праграмы малых грантаў Сусветнага банка, і будзе працаваць з 17-га па 31-га ліпеня. Ён адмыслова арганізаваны напярэдадні Рэспубліканскага экалагічнага форума, што будзе праведзены ў Браславе ў верасні.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць