Севярынца запісалі ў “гламурныя” палітыкі

Моднае зараз слоўца – “гламурны” ­­– прышпілілі нават сціпламу і досыць аскетычнаму Паўлу Севярынцу. “Гламурны беларускі палітык!”, – такую выснову зрабіла пра яго дызайнер вопраткі Таццяна Давыдзенка, паглядзеўшы фотаздымкі, зробленыя на кангрэсе дэмакратычных сілаў. Нагадаем, што Павел быў тады апрануты ў кашулю-вышыванку, якая яму вельмі пасавала.

«Яго можна назваць модным. Індывідуальна, плюс нацыянальны каларыт... Філасофія наконт адраджэння нацыянальных ідэй цалкам адлюстроўваецца ў гарнітуры. Усё гармануе, выглядае стылёва. Да такой кашулі сапраўды пасуе чорны пінжак, шэры глядзеўся б кепска. Манжэты бачныя. Арнамент на каўнерыку, на планачцы кашулі... Гламурны беларускі палітык!» прыводзіць словы стыліста “Комсомольская правда в Белоруссии”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць