У Міёрскай школе будзе адразу тры музеі

Гістарычны музей міёрскай школы №3 мае у сваёй экспазіцыі больш як паўтары тысячы цікавых знаходак. Гэта дываны-маляванкі Язэпа Драздовіча, сякеры і наканечнікі стрэл ХII стагоддзя, старыя кнігі і іншыя артэфакты. Яшчэ каля дванадцаці тысяч экспанатаў захоўваюцца у запасніках музея. Частку экспанатаў прыняслі мясцовыя жыхары, частку школа выкупіла у калекцыянераў. Але большасць артэфактаў знойдзена самімі вучняму, удзельнікамі гуртка "Ар-ганаўты мінулага", і іх настаўнікам, вядомым краязнаўцам Вітольдам Ермалёнкам. Школьнікі нават дзеляцца знаходкамі з раённым гісторыка-этнаграфічным музеям. Зараз у трэцяй школе ідзе работа па стварэнню яшчэ двух музеяў: пісьменства і этнаграфіі.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць