Віншуем з гадавінай Дня Незалежнасьці!

Семнаццаць гадоў таму, 27 ліпеня 1990 году, Вярхоўным Саветам нашай краіны прынята Дэклярацыя «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі», якой у жніўні 1991 года быў нададзены статус канстытуцыйнага закону.Тысячы людзей на пляцах і вуліцах Менску ў тыя памятныя жнівеньскія дні пасьля краху камунаімпэрскага путчу дамагліся ад Вярхоўнага Савету гэтага эпахальнага кроку. За апошнія гады каштоўнасьць незалежнасьці стала бясспрэчнай для бальшыні беларускага народу, вырасла новае пакаленьне беларускай моладзі, якая бачыць месца Беларусі ў шэрагу цывілізаваных краінаў сьвету.

Арганізацыя Партыі БНФ горада Віцебска віншуе віцяблянаў зь 17-й гадавінай рэальнага аднаўленьня незалежнасьці. Яна ёсьць і застанецца падмуркам, на якім будзе пабудаваная будучыня Беларусі як свабоднай, дэмакратычнай і заможнай эўрапейскай краіны.

У гэты сьвяточны дзень мы запрашаем Вас далучыцца да святкаваньня і прыйсьці на плошчу 1000-ча годдзя Віцебска (каля Дабравешчанскай царквы, насупраць тэатра і гатэля "Віцебск") к 18.00. У праграме: музыка, вершы, дзіцячыя малюнкі, "Шоў Беларушчыны" і частаваньне беларускімі стравамі.

Жыве Беларусь!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ