Мірон вывесіў сцяг ля будынку абласной міліцыі

Мінулай ноччу бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся на даху дома №41 па праспекту Фрунзе у Віцебску, паведамляе радыё СВАБОДА. Побач з гэтым будынкам месціцца абласная ўправа Міністэрства унутраных справаў. Як паведамляе радыё СВАБОДА са спасылкай на віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайду, да сцяга была прымацавана цыдулка з надпісам: "Віншую ўсіх грамадзянаў Беларусі са сьвятам Незалежнасьці! Радзіма для нас – усё, мы без яе – нішто. Мірон". Міронаў сцяг міліцыянты заўважылі літаральна праз некалькі хвілін. Здымалі яго супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях з дапамогай пажарнай машыны з раскладной лесвіцай. Як паведамляе радыё СВАБОДА, міліцыянты запісалі пашпартныя дадзеныя журналістаў з незалежных СМІ, што назіралі за падзеямі, і перагледзелі іх асабістыя рэчы.


Падобнае

    1 каментар

    1. shyps  
      27/Ліпень/2007 у 18:38

      Крута...

    Каментаваць