У Ляўках падвялі вынікі конкурсу “Верш на юбілей”

Вынікі конкурсу "Верш на юбілей", што быў абвешчаны віцебскай філіяй Саюзу беларускіх пісьменнікаў да 125-х угодкаў Янкі Купалы, былі падведзены 29 ліпеня ў купалаўскім музэі-запаведніку. Як паведамляе радыё СВАБОДА, вершы на конкурс даслалі некалькі дзесяткаў паэтаў ва ўзросце ад 18 да 30 год. Пераможцамі былі прызнаныя Ірына Барысевіч і Сяргей Саманенка з Віцебску, Ірына Бельская з Наваполацку і Алесь Замкоўскі з Полацку. Як паведамляе СВАБОДА са спасылкай на старшыню філіі СПБ Франца Сіўко, наступным будзе конкурс для маладых празаікаў, які прысвечаны 125-м угодкам Якуба Коласа і завершыцца з кастрычніку выпраўкай у коласаўскія мясціны.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць