На Віцебшчыне адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі і Расіі

Сёння ў Бешанковіцкім раёне праходзіла пасяджэнне сумеснай калегіі Міністэрстваў надзвычайных сітуацый Беларусі і Расіі. Як заявіў на сустрэчы з журналістамі міністр МНС Беларусі Энвер Барыеў, наша краіна пакуль не настойвае на спыненні эксплуатацыі нафтаправода Унеча-Вентспілс (нагадаем, што сёлета тут адбыліся дзве аварыі). Але пры ўмове, што ягоны ўладльнік – кампанія “Транснафтапрадукт” – выканае ўсе абавязкі, звязаныя з рамонтам трубы.

Паводле словаў міністра, зараз на нафтаправодзе зніжаны ціск, праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі знойдзеных дэфектаў. Кантралюе гэтую працу МНС Беларусі. А расійскія калегі вядуць маніторынг стану прадуктаправода на сваёй тэрыторыі.

Э.Барыеў таксама паведаміў, што МНС Беларусі і Расіі распрацавалі праект закона Саюзнай дзяржавы аб ўзаемадзеянні ў вобласці папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. На яго думку, ён будзе прыняты ў бліжэйшы час.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць