На помнік Усяславу Чарадзею палачане сабралі палову неабходных сродкаў

Як ужо паведамляў наш сайт, на стварэнне коннага бронзавага помніка легендарнаму князю Усяславу Чарадзею, які збіраюцца ўсталяваць у Полацку, патрэбна каля 300 мільёнаў рублёў. Вясной у Полацку прайшоў адмысловы тэлемарафон, у выніку якога жыхары горада і прадпрыемствы сабралі амаль палову гэтай сумы – каля 120 мільёнаў рублёў. Але за лета ў скарбонку на будаўніцтва манумента трапіла не так ужо і шмат.

Дзякуючы ахвяраванням гараджан удалося сабраць 150 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт www.ximik.info. Нагадаем, што мясцовыя ўлады планавалі ўсталяваць помнік у верасні на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Еўфрасінні Полацкай (гэта месца абралі ў выніку грамадскага галасавання). Верасень ужо не за гарамі... Але полацкія чыноўнікі перакананы, што месцічы знойдуць грошы і аператыўна скінуцца на добрую справу. Ці вернецца Усяслаў Чарадзей у родны горад на кані – пытанне адкрытае. Напэўна, гэта залежыць ад шчодрасці палачан.  Яны,  канешне, вядомыя сваім патрыятызмам. але ж ці можна ўладам спадзявацца толькі на  гэта?


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць