У Полацку і Наваполацку выступіць “Океан Ельзи”

Вядомы ўкраінскі гурт “Океан Ельзи” павінен выступіць 1 верасня ў Полацку і Наваполацку ў межах рэкламнай кампаніі Velcom. Каманда выканае свае хіты «Без бою», «Глорiя», «Вiдчуваю», «Квiтка» і іншыя. Арганізатары абяцаюць, што ўваход на канцэрт будзе вольным.

Сваім абанентам мабільны аператар прапаноўвае яшчэ і самастойна абраць артыстаў, якіх яны жадаюць убачыць на “разагрэве” у  “Океана Ельзи”. У галасаванні, якое праводзіць Velcom, выбіраць можна паміж “Крамбамбуляй”, Пятром Елфімавым і J:МОРС.

Адзначым, што па запрашэнні Velcom “Океан Ельзи” ужо прыязжаў у Брэст і Гародню.


Падобнае

    1 каментар

    1. Аліска  
      10/жнівень/2007 у 18:13

      а 2-га верасьня нібыта ў Віцебску

    Каментаваць