Павел Севярынец стаў невыязным?

Учора, 10 жніўня, Павел Севярынец забраў з аддзела грамадзянства і міграцыі Першамайскага раёна гораду Віцебску свой пашпарт, які здаваў туды, каб паставіць штамп для “шматразовых выездаў ва ўсе краіны свету”. Нягледзячы на тое, што чыноўнікі пратрымалі дакументы Севярынца паўтара месяца (удвая даўжэй, чым звычайна), штамп у паспарце так і не з'явіўся.

Як паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі, спадару Севярынцу не патлумачылі, чаму была ануляввана ягоная заява, проста сказалі, што ў яго "праблемы". З-за адсутнасці штампа Павел Севярынец не зможа здзейсніць вандроўкі, якія запланаваў на бліжэйшы час - у Літву, Польшчу і Бельгію.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ