Дарогі Віцебшчыны кантралявалі з верталёта

У мінулыя выходныя ДАІ Віцебскай і Гомельскай абласцей сумесна з расійскімі калегамі вялі кантроль за дарогамі... з верталётаў. У выніку пры дапамозе паветранага патрулявання было выяўлена 311 выпадкаў парушэння правілаў дарожнага руху.

Пад асаблівай увагай знаходзіліся памежныя з Расійскай Федэрацыяй аўтадарогі М10 Кобрын-Гомель-мяжа Расіі, М8 мяжа Расіі-Віцебск-Магілёў-Гомель-мяжа Украіны, М5 Мінск-Гомель-мяжа Расіі, М1 на ўчастку Крупкі-Орша-мяжа Расіі.

Але калі правілы дарожнага руху кіроўцы парушалі, то выпадкаў дарожна-транспартных здарэнняў пры такім незвычайным кантролі не адбылося. Дзяржаўтаінспекцыя збіраецца працягваць такую методыку і надалей. Асабліва ў выходныя дні. Участкі дарог будуць абірацца ў залежнасці ад абставін. Пры гэтым будуць выкарыстоўвацца прыборы фота- і відэафіксацыі, паведамляе БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ