У Віцебскім раёне знайшлі больш за сотню снарадаў

У мінулыя выходныя ў Віцебскім раёне сапёры знайшлі і абясшкодзілі больш за 100 снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама, на небяспечную знаходку натыкнуліся ў лесе жыхары вёскі Камунарка. Група размініравання вайсковай часткі 5524 абшукала мясцовасць і знайшла яшчэ больш за 100 снарадаў калібра 88 і 105 міліметраў, а таксама некалькі дзясяткаў узрывальнікаў.

Меткі:

Чытайце яшчэ