А.Лукашэнка адкрыў мост праз Днепр

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння знаходзіўся з працоўным візітам у Віцебскай вобласці. Затым ён паехаў на родную Магілёўшчыну. На мяжы гэтых абласцей знаходзіцца знакаміты мост, адкрыцця якога так чакалі мясцовыя жыхары, землякі прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця маста праз раку Днепр.  Нагадаем, што гэты мост пачалі будаваць у студзені 2006 годзе па даручэнні А.Лукашэнкі. Міністэрству транспарта і камунікацый было загадана скончыць будоўлю да 1 верасня 2007 года. Як бачым, справіліся...

Падчас наведвання нашай вобласці прэзідэнт наведаў Аршанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў, а таксама цэх па вытворчасці сыроў Аршанскага малочнага камбіната, што знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Копысь.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць