У Глыбокім будзе помнік Купалу

Райцэнтр Глыбокае, што на Віцебшчыне, можа лічыцца чэмпіёнам па… колькасці помнікаў і памятных знакаў, усталяваных на тэрыторыі раёна апошнім часам.

За сем гадоў на Глыбоччыне адчынілі больш як дваццаць помнікаў у гонар выдатных асобаў, лёс якіх звязаны з гэтым краем. У хуткім часе гэты пантэон павінны папоўніцца і помнікам Янку Купалу.

Ідэя усталяваць у Глыбокім помнік Янку Купалу належыць мясцоваму пенсіянеру, палкоўніку у адстаўцы Антону Аляксандравічу Сабалеўскаму. Са сваёй прапановай ён звярнуўся да мясцовых уладаў. Днямі стала вядома, што глыбоцкі райвыканкам мае намер падтрымаць ініцыятыву. Пакуль невядома, з якіх крыніц будуць выдаткаваны сродкі на распрацоўку праекту і усталяванне помніку, а таксама, колькі часу на гэта спатрэбіцца. Але, па пэўных звестках, шэраг камерцыйных банкаў маюць намер спансіраваць праект. Магчыма, памятнік будзе распрацаваны паводле скульптурнай выявы Купалы работы мінскага мастака Валяр'яна Янушкевіча. Зараз гэтая 70-сантыметровая скульптура знаходзіцца у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі.
Крыніцы: bulletinonline.org, belradio.fm.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць