У віцебскім амфітэатры пройдзе адборачны тур дзіцячага “Еўрабачання”

Уклаўшы вялікія сродкі ў рэканструкцыю Летняга амфітэатра ў Віцебску, улады збіраюцца вярнуць іх, разгарнуўшы тут бурную дзейнасць. Падобна, што “лепшая канцэртная пляцоўка ў Еўропе”, як яе называюць чыноўнікі, у цёплы час года будзе працаваць без прастою. Тут адбудзецца шэраг розных мерапрыемстваў.

Бадай, самае значнае з іх запланавана на 13 верасня. На віцебскай сцэне Белтэлерадыёкамапанія правядзе адборачны тур рэспубліканскага дзіцячага “Еўрабачання”. На гэты канцэрт спецыяльна запрошаны сёстры Талмачовы і Верка Сярдзючка.

31 жніўня тут павінен прайсці канцэрт вядомага рок-гурта з Расіі “Агата Кристи”. 3 верасня ў амфітэатр прыйдуць школьнікі, для якіх падрыхтаваны тры забаўляльныя праграмы. У канцэртце для старшакласнікаў пад назвай “Класная веечарынка” возьмуць удзел гурты “Отпетые мошенники” и “Пальчики оближешь”. 11 верасня – сольны канцэрт беларускай спявачкі Алесі з удзелам ансамбля “Сябры”.

20 верасня віцябчане ўбачаць Аляксандра Саладуху і пачуюць яго новую праграму “Сотні кіламетраў да любві”. А 23 верасня ў амфітэатры збяруцца аматары джаза: тут пройдзе заключны канцэрт ІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Выступяць такія зоркі класічнай музыкі як камерны аркестр “Салісты Масквы” пад кіраваннем Ю.Башмета, біг-бэнд Ігара Бутмана.

27 верасня сваё мастацтва прадставяць творчыя калектывы Віцебскага гарадскога цэнтра культуры.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ