Чашніцкія міліцыя ўпершыню сутыкнулася з крадзяжом кавуноў

У вёсцы Вядрэнь Чашніцкага раёна з прысядзібнага ўчастка селекцыянера-аматара скралі 11 кавуноў. Мясцовыя міліцыянеры, якія шукаюць злачынцу, сутыкнуліся з крадзяжом гэтай экзатычнай для беларускіх агародаў ягады ўпершыню.

Селекцыянер, які ўжо не першы год вырошчвае кавуны, сёлета дачакаўся багатага для нашых геаграфічных шырот ўраджаю – вырасла 19 пладоў. Злодзеі скралі амаль усе, ды самыя вялікія, вагай па 6-8 кілаграмаў. Пацярпелы ацаніў свае страты ў 84 тысячы рублёў.

Паводле БелТА.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: