“Химик-СКА” аштрафавалі на 1500 долараў за абразу арбітраў

На 1500 долараў аштрафаваў спартыўна-тэхнічны камітэт Федэрацыі хакея Беларусі наваполацкі «Химик-СКА» пасля гульні з «Керамином». Такое пакаранне клуб панясе за абразу афіцыйных асоб, якія абслугоўвалі матч, і за тое, што не забяспечыў бяспеку судзейскай брыгады.

Згодна рапарта інспектара сустрэчы С.Савіцкага і запісаў галоўнага суддзі Я.Заўгародняга, з месца, дзе знаходзіліся работнікі клуба «Химик-СКА», у судзейскую брыгаду, калі яна сыходзіла, кідалі пабочныя прадметы. Апроч таго, намеснік генеральнага дырэктара клуба С.Скрыпялёў зняважыў галоўнага арбітра сустрэчы і  інспектара матча, паведамляе сайт www.ximik.info.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ