У Глыбокім выберуць лепшага прадаўца Беларусі

Рэспубліканскі конкурс на званне лепшага прадаўца спажывецкай кааперацыі пройдзе 22-23 жніўня ў Глыбокім на базе крамы “Спорт-маркет” і раённага універсама. У ім прымуць удзел пераможцы аналагічных абласных спаборніцтваў – па 2-3 чалавекі ад кожнага рэгіёна краіны.

У першы дзень ўдзельнікі конкурса будуць працаваць у звычайных умовах. А журы павінна ацаніць іх прафесійнасць, кампетэнтнасць, веданне правоў спажыўцоў, уменне рэкламаваць тавар, здольнасць выходзіць з канфліктных сітуацый. У другі дзень фіналісты, якіх вызначыць журы па выніках першага этапа, паспаборнічаюць у разнастайных творчых конкурсах.

Пераможцы конкурса атрымаюць права на пазачарговае залічэнне ў Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі, што знаходзіцца ў Гомелі, і гандлёвыя коледжы, паведамляе БелТА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ