У Полацку рыхтуюць снайпераў

У Полацку створаны змяшаны батальён рэзервістаў – пакуль адзіны сярод краін СНД. З ліку вайскоўцаў, якія тут служаць, рыхтуюць у тым ліку і снайпераў.

У склад батальёна ўвайшлі хлопцы, якіх ў ліпені прызвалі на службу ў рэзерве. Асвойваць сваю вайсковую спецыяльнасць яны будуць двойчы на год на кароткачасовых зборах. Нагадаем, што ў адрозненні ад салдатаў тэрміновай службы, якія служаць 18 месяцаў, рэзервісты аддаюць свой доўг Радзіме напрацягу толькі 6 месяцаў. Сёлета ў беларускае войска прызвалі каля 3 тысяч рэзервістаў – гэта амаль трэцяя частка ўсіх навабранцаў, паведамляе ОНТ.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ