“Дажынкі-2008”: зона адпачынку замест архітэктурных помнікаў

Гістарычная забудова вуліцы Менскай у Воршы пад пагрозай знішчэння. Мясцовыя ўлады вырашылі знішчыць яе гістарычную забудову, каб зрабіць тут зону адпачынку да "Дажынак-2008". Знішчыць помнікі архітэктуры, як інфармуе bulletinonline.org, для гарадскога бюджэту атрымліваецца танней, чым рэстаўраваць іх

Падчас сустрэчы з грамадскімі актывістамі, што паўсталі на абарону архітэктурнай спадчыны, намеснік старшыні аршанскага гарвыканкаму Мікалай Саксонаў заявіў, што гатовы захаваць будынкі, калі грамада знойдзе інвестараў, якія заплоцяць за кожны будынак 160 мільёнаў рублёў. Паводле спадара Саксонава, старыя будынкі неаднаразова выстаўлялі на аукцыён, але ахвотных купіць іх не знайшлося.

. Нязгоду з афіцыйным вандалізмам гараджане выразілі ўжо ў чатырох калектыўных лістах, а мясцовыя актывісты вырашылі стварыць грамадзкі камітэт "Уратуем старую Воршу" і зьвяр-нуцца ад яго імя да ўсіх землякоў, паведамляе bulletinonline.org. Такім чынам, лічаць яны, можна паспрабаваць сабарць грошы на кансервацыю будынкаў, бо ураджэнцаў Воршы, у тым ліку заможных ды свядомых, па свеце шмат. Да таго ж, ініцыятыўная група "Уратуем старую Вор-шу" заявіла, што гатовая заклікаць аршанцаў да байкоту "Дажынак-2008", калі дзеля іх будзе зруйнаваная гістарычная спадчына .

Крыніца: bulletinonline.org.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ