У віцебскім касцёле вядуцца службы на латыні

У Віцебску ў кафедральным касцёле Святой Варвары пачалі весці службы на лацінскай мове паводле даўняга абраду. Плануецца, што такія літургія стануць тут рэгулярнымі.
Такая практыка з’явілася ў касцёле нядаўна, пасля таго як Папа Рымскі Бенедыкт ХVІ апублікаваў адпаведны дакумент. Як паведамляе прэс-служба Сакратарыята канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, падрыхтаваны брашуры з паралельнымі тэкстамі парадку службы на лацінскай і беларускай мовах.
Паводле газеты “Віцьбічы”

Меткі: ,

Чытайце яшчэ