У вёсцы Мосар на Глыбоччыне з’явіцца алея цвярозасці

Заўтра, 7 верасня, у знакамітай вёсцы Мосар, што ў Глыбоцкім раёне, будзе закладзена алея цвярозасці. Гэта ідэя належыць вядомаму на ўсю Беларусь барацьбіту з п’янствам — мясцоваму ксяндзу Йозасу Бульку. У Мосар прыедуць прадстаўнікі таварыстваў ананімных алкаголікаў з усёй краіны. Кожны жадаючы зможа пасадзіць дрэўца не толькі за сябе, але і сваіх родных, якія пакутуюць ад гэтай хваробы.

Алея будзе знаходзіцца побач з касцёлам святой Ганны, каля скульптуры прарока Маісея. На ёй таксама ўсталююць камяні з надпісамі пра шкоду п’янства, упрыгожаць кветкамі і прыгожымі кустамі. Побач адчыніцца кавярня, дзе будуць гандляваць толькі безалкагольнымі напоямі, кандытарскімі вырабамі і садавінай.

Ксёндз Йозас Булька з’яўляецца таксама стваральнікам адзінага ў Беларусі антыалкагольнага музея, які стаў філіялам Глыбоцкага краязнаўчага музея.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць