7 / верасня / 2007
Прадпрымальнікі Віцебска збіраюцца прывесці на мітынг пратэсту сваіх дзяцей
07/9/07 •
Група індывідуальных прадпрымальнікаў з Віцебска сёння падала ў гарвыканкам заяўку на правядзенне мітынга. Яе падпісалі 9 актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва», якія працуюць на Смаленскім, Полацкім, «Паўднёвым» рынках, гандлёвым цэнтры «Эвіком», а таксама ў шапіках. Прадпрымальнікі просяць дазволіць ім правядзенне мітынга ў санкцыянаваным гарадскімі ўладамі месцы парку імя 30-годдзя ВЛКСМ з 12 да 15 гадзін 24 верасня.
Уладзімір Базан стаў адным з пераможцаў фотаконкурса “Мая Беларусь”
07/9/07 •
Вядомы фотамастак, рэдактар незалежнай газеты «Витебский курьер» Уладзімір Базан стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурса «Мая Беларусь». У ім удзельнічала каля 100 прафесіяналаў і аматараў, якія прадставілі на суд журы каля 2000 прац, зробленых з дапамогай традыцыйных ці лічбавых тэхналогій.
На таксафоны ў Віцебску зараз можна пазваніць
07/9/07 •
На таксафоны ў Віцебску зараз можна пазваніць. Новая паслуга магчымая з апаратаў, пазначаных спецыяльнай інфармацыйнай налепкай з нумарам тэлефона. На дадзены момант у Віцебску 438 таксафонаў, якія прымаюць уваходзячыя званкі. Гэта складае больш за палову з усіх усталяваных у горадзе.
ОНТ прыедзе на гастролі ў Віцебск
07/9/07 •
Летні амфітэатр напачатку восені парадаваў віцябчан сустрэчай з гуртом «Агата Кристи». Досыць цікавая праграма запланавана і напрыканцы гэтага месяца: з 21 па 23 верасня на сцэне амфітэатра пройдуць «Вялікія гастролі ОНТ».
Работа над памылкамі
07/9/07 •
Алея цвярозасці ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёне будзе закладзена не сёння, а праз месяц 7 кастрычніка. Аўтар прыносіць прабачэнне чытачам за памылку.