“Лялька” удзельнічае ў міжнародным фестывалі “Сярэбраны асетр” у Валгаградзе

З 7 па 13 верасня ў Валгаградзе праходзіць ІІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек «Сярэбраны асетр». Сёлета ў ім удзельнічаюць калектывы з Расіі, Беларусі, Балгарыі, Малдовы, Румыніі і Украіны. Нашу краіну прадстаўляюць віцебская «Лялька» і Мінскі абласны тэатр «Батлейка» (Маладзечна).

Беларускі тэатр «Лялька» прывёз на фестываль спектакль «Чароўная зброя Кендзо» па творы Міхаіла Супоніна. І хоць на «Сярэбраным асятры» «Лялька» выступіць упершыню, ёсць вялікі спадзеў, што гэту пастаноўку паводле японскіх легенд і казак валгаградскія гледачы ўпадабаюць.

А вось тэатр «Батлейка» пакажа спектакль «Казкі з куфэрка» па матывах нашых, беларускіх казак. Адметна, што ў гэтай пастаноўцы рэжысёр Алег Жугжда выкарыстаў аўтэнтычныя казкі і песні Віленскага павета.

Заснавальнікамі фестываля «Сярэбраны асетр», які праводзіцца з 2001 года, з’яўляюцца Федэральнае агенцтва па культуры і кінематаграфіі Расіі, адміністрацыі Валгаграда і Валгаградскай вобласці, Валгаградскі абласны тэатр лялек.

Паводле БелаПАН.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць