Міліцыя і сёння шукае снарады на Крапівенскім полі

Міліцыя і сёння шукае снарады на Крапівенскім полі пад Воршай, дзе ўвечары павінен пачацца традыцыйны фестываль беларускай бардаўскай песні і паэзіі «Аршанская бітва-2007».

«З учарашняга вечара тут знаходзяцца міліцэйскія пасты. На месца правядзення фестываля не прапускаюць ні транспарт, ні людзей. Як нам патлумачылі, у Дняпры, у тым месцы, дзе ў яго ўпадае рэчка Крапівенка, шукаюць нейкі снарад», — распавёў аршанскі краязнаўца Юрась Копцік. Па яго словах, супрацоўнікі ДАІ затрымалі машыну з людзьмі, якія вырашылі прыехаць на Крапівенскае поле загадзя, каб падрыхтаваць усё неабходнае да свята. Даішнікі патрабуюць ад іх «таварна-транспартныя накладныя на дровы, якія везлі для вогнішча».

На думку арганізатараў фестываля, свята павінна адбыцца пры любых абставінах, нават у тым выпадку, калі міліцыянты будуць шукаць снарады і ўвечары. Тады бардаўскі канцэрт перанясуць на іншае месца, непадалёк ад традыцыйнага.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць