Мірон павіншаваў віцябчан з Днём беларускай вайсковай славы

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня беларускай вайсковай славы. Фота Сержука СераброНапярэдадні Дня беларускай вайсковай славы, што неафіцыйна адзначаецца 8 верасня, на праспекце Фрунзэ ў цэнтры Віцебска з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Нацыянальны штандар быў замацаваны каля 23 гадзін 7 верасня на даху чатырохпавярховага будынка інтэрната, які належыць Віцебскаму дзяржаўнаму медыцынскаму універсітэту.

Як паведаміў «ННВ» віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцяга была прымацавана цыдулка з тэкстам: «Віншуем са святам беларускай вайсковай славы! Мы абавязкова пераможам, як нашыя гераічныя продкі пад Воршай. Таму што з намі ўсёпераможная крывіцкая „Пагоня“ і ў руках моцна трымаем бел-чырвона-белы сцяг. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня беларускай вайсковай славы. Фота Сержука Серабро

Адзначым, што да гэтага ж свята летась у Віцебску бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся ўначы з 8 на 9 верасня. Тады ён быў прымацаваны над Заходняй Дзвіной да правадоў, расцягнутых паміж цэнтральнымі гарадскімі мастамі — імя Блахіна і імя Кірава.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць