9 / верасня / 2007
Затрыманыя пад Оршай выкінулі з мясцовай міліцыі чырвона-зялёны сцяг
09/9/07 •
Некалькім чалавекам, якіх затрымалі на Крапівенскім полі пад Оршай падчас фестываля бардаўскай песні, супрацоўнікі Аршанскага раённага аддзела міліцыі пагражаюць крымінальнымі справамі за знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Фэст “Аршанская бітва” усё ж адбыўся
09/9/07 •
Як ужо паведамлялі «ННВ», на месцы гістарычнай бітвы пад Воршай учора адбыліся масавыя затрыманні моладзі, якая прыехала сюды на свята беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва-2007». Нягледзячы на міліцэйскі шмон, фэст усё ж такі адбыўся. Але сёння зранку міліцыянты зноў з’явіліся на Крапівенскім полі. Правяралі пашпарты, перапісвалі дадзеныя. У выніку ў Аршанскім РАУСе апынуліся яшчэ каля 20 чалавек.