У Віцебскім раёне знойдзеныя парэшткі 9 савецкіх салдат

У Віцебскім раёне побач з вёскай Перавоз Ноўкінскага сельсавета спецыялісты 52-ога пашуковага батальёна і маскоўскай грамадскай арганізацыі «Памяць і прымірэнне» знайшлі парэшткі 9 чырвонаармейцаў і медаль «За боевые заслугі».

Па расповедах месцічаў, у гады Вялікай Айчыннай вайны тут ішлі жорсткія баі, падчас якіх загінула шмат салдат. Як удалося высветліць пашукавікам, медаль «За боевые заслугі» належыў Васілю Ціханавічу Сычову.

Парэшткі савецкіх салдат будуць перададзеныя ў Ноўкінскі сельсавет. Мясцовыя ўлады прымуць рашэнне аб перазахаванні, паведамляе абласная тэлерадыёкампанія.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: