У Віцебску сёння пачаўся суд над службовымі асобамі “Віцязя”

У Віцебскім абласным судзе сёння пачаліся слуханні па крымінальнай справе ў адносінах да трох службовых асоб тэлезавода «Віцязь» — начальніка бюро камплектацыі аддзела забеспячэння, інжынера аналітычнага цэнтра і кіраўніка прадстаўніцтва замежнай кампаніі ў Беларусі. Яшчэ адзін супрацоўнік — дырэктар па маркетынгу і якасці — хаваеццца ад следства і знаходзіцца ў вышуку.

Былыя супрацоўнікі прадпрыемства абвінавачваюцца ў атрыманні хабару на агульную суму звыш за 200 тысяч долараў, рабунку грашовых сродкаў у асабліва буйных памерах, вядзенні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з атрыманнем прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Па дадзеных следства, іхні незаконны прыбытак у цэлым склаў больш за 8 мільярдаў беларускіх рублёў.

Гэта крымінальная справа займае 64 тамы, па ёй праходзіць 145 сведкаў. Слуханні будуць весціся не менш месяца, паведамляе БелТА.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ