Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі асуджаныя на 7 сутак арышту

За «дробнае хулігаства» асуджаны мастак Алесь Пушкін і моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі. Аршанскі суд прызнаў іх вінаватымі у тым, што яны выкінулі ў акно мясцовага РАУС чырвона-зялёны сцяг.

Як паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі са спасылкай на палітыка Вячаслава Сіўчыка, Алесь Пушкін патрабаваў, каб яго судзілі па крымінальным артыкуле за «знявагу дзяржаўных сімвалаў». Алесь Пушкін прызнаў, што у знак пратэсту супраць таго, што ўлады перашкодзілі традыцыйнаму святкаванню Дня беларускай вайсковай славы, ён "сарваў са сцяны лукашэнкаўскія сімвалы і на іх месца павесіў плакат «Дзень беларускай вайсковай славы». Аляксай Янушэўскі, які выпадкова апынуўся пад акном РАУС у той час, калі Пушкін выкідваў сцяг, таксама атрымаў сем сутак арышту, нягледзячы на тое, што Алесь Пушкін запэўніваў суддзю у тым, што Янушэўскі не мае дачынення да яго ўчынку.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ