У Віцебску выступяць Тота Кутуньё і Сі Сі Кетч

Як ужо паведамлялі «ННВ», з 21 па 23 верасня ў Летнім амфітэатры ў Віцебску пройдуць «Вялікія гастролі ОНТ». Стала вядома праграма гэтага буйнога музычнага праекта, у якім прымуць узор такія зоркі, як Тота Кутуньё, Сі Сі Кетч, «Океан Эльзи», «Вопли Видоплясова» і інш. Уваход амаль на ўсе канцэрты — бясплатны.

21 верасня, 18.00. Рок-канцэрт — Алег Скрыпка і «Вопли Видоплясова», Святаслаў Вакарчук і «Океан Эльзи».

22 верасня пройдзе тры шоў. А 18-й гадзіне пачнецца сольны канцэрт Тота Кутуньё. На 22 гадзіны запланаваны канцэрт «Нашы песні. Версія-2007. Песні беларускіх кампазітараў», у якім спяюць айчынныя зоркі. ОНТ збіраецца прывезці ў Віцебск і такіх выканаўцаў як

Bed Boys Blue, London Beat, Fancy, C. C. Catch. Канцэрт у стылі «Дыскатэка 80-х» з іх удзелам пройдзе ў амфітэатры ў гэты ж вечар.

23 верасня, 18.00. Канцэрт «Класіка сустракае джаз» — камерны ансамбль «Солисты Москвы» пад кіраваннем Юрыя Башмета, Ігара Бутмана, а таксама амерыканскі джазавы піяніст Ігар Райхельсон.

Пазней, у 22 гадзіны, на сцэну Летняга амфітэатра выйдуць удзельнікі суперфінала «Сярэбранага грамафона» — хіт-парада, які штопятніцу праходзіць у эфіры ОНТ.

Уваход на ўсе канцэрты, акрамя сольніка Тота Кутуньё і джазавага канцэрта, бясплатны. У тэлеэфіры «Вялікія гастролі» пакажуць напрыканцы верасня.

Меткі:

Чытайце яшчэ