Падтрымаем віцябчанку!

Як раней паведамлялі «ННВ», сёння ў Летнім амфітэатры пройдзе фінальны канцэрт рэспубліканскага дзіцячага конкурса «Песня для Еўрабачання». Сярод 10-ці яго ўдзельнікаў — вучаніца СШ №23, салістка вакальнага калектыва «Лада» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага раёна Серафіма Кузняцова. Яна будзе выступаць пад нумарам 5. Тым, хто захоча падтрымаць адзіную прадстаўніцу Віцебшчыны ў гэтым конкурсе, трэба набраць 8–803–100–03 плюс 05 (нумар, пад якім выступіць Серафіма). Тэлефонны званок — бясплатны.

На Першым нацыянальным канале ў 21.40 пачнецца прамы эфір канцэрта. Як толькі скончыць спяваць апошні ўдзельнік, можна тэлефанаваць. Галасаванне будзе доўжыцца толькі 10 хвілін. Упершыню яно пройдзе асобна ва ўсіх абласцях Беларусі. Вынікі галасавання ў прамым эфіры аб’явяць дзеці-вядучыя са студый рэгіянальных тэлекампаній.

Глядзіце пазней на нашым сайце фотарэпартаж канцэрта «Песня для Еўрабачання».

Меткі: ,

Чытайце яшчэ