У Полацку пакаралі дырэктара ЖКГ

Летась у Полацку ад моцнага ветру абваліўся павільён на аўтобусным прыпынку. У выніку два чалавекі атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Пракуратура Полацка ўзбудзіла крымінальную справу на дырэктара мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Яго абвінавацілі ў тым, што не распрацаваў і не зацвердзіў праектную дакументацыю на будоўлю павільёна і правядзенне тэхнічнага кантроля за выкананнем прац. Суд пакараў чыноўніка да двух гадоў абмежавання волі. Акрамя таго, прадпрыемства ЖКГ павінна выплаціць пацярпелым больш за 6 мільёнаў рублёў маральнай і матэрыяльнай страты, паведамляе прэс-служба абласной пракуратуры.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ