У Наваполацку затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”

У Наваполацку ўчора затрымалі некалькі грамадскіх актывістаў – удзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!” Прычым агітацыйна-спартовае мерапрыемства спынілася на старце.

Удзельнікі велапрабегу сабраліся ў цэнтры горада, і да іх хутка пад’ехалі міліцыянеры. Супрацоўнікі аховы правапарадку заявілі, што на веласіпедах адсутнічаюць рэгістрацыйныя нумары. Разам са сваімі роварамі ў пастарунак трапілі чацвёра – Юрый Бельскі, Антон Ясіновіч, Ігар Сухарукаў і Валерый Шаўчэнка (ім урэшце далі папярэджанні). Альберт Маркаў, які прыехаў на сваёй машыне іх праводзіць, атрымаў штраф памерам 30 тысяч рублёў – за тое, што не прышпіліўся рэмнем бяспекі. Міліцыянты хацелі забраць і мясцовага карэспандэнта, ды той уцёк.

Як планавалася спачатку, велапрабег павінен быў прайсці па тэрыторыі Полацкага раёна. Напрацягу двух дзён ягоныя ўдзельнікі, апранутыя ў майкі з надпісам “Свабоду Казуліну!”, хацелі праінфармаваць людзей аб тым, што ў Беларусі ёсць палітзняволеныя. 

Паводле “Радыё Свабода”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ