Маладафронтаўцы заклікаюць дасылаць партрэты П.Севярынца суддзі ў Баранавічах

Маладафронтаўцы заклікаюць усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі салідарнасці з моладзевым лідэрам Паўлам Севярынцам. Ягоныя паплечнікі лічаць, што супраць палітыка вядзецца "жорсткая судовая траўля".
За два месяцы пасля свайго выхаду з "хіміі" Павел правёў пад арыштам 47 сутак. Яго арыштоўвалі ў Мінску, Брэсце, а ў мінулы панядзелак – у Баранавічах падчас судовага працэсу над моладзевым актывістам Яраславам Грышчэнем. Суддзя вынесла яму пакаранне ў выглядзе штрафа ў памеры 620 тысяч рублёў і 17 сутак зняволення.
“Мы распачынаем гэтую акцыю і звяртаемся да ўсіх нашых паплечнікаў з просьбаю таксама раздрукаваць партрэт Паўла Севярынца і даслаць у Баранавічы на адрас суддзі А.Д.Кушавай, якая вынесла палітыку апошні прысуд”, – паведамляе прэс-служба “Маладога Фронту”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ