“Віцязь” выпускае новыя мадэлі тэлевізараў з палепшанай акустыкай

Тэлезавод “Віцязь” пачаў выпуск дзвюх новых мадэляў тэлевізараў з дыяганалямі 29 дзюймаў і 32 дзюймы серыі "Cristal", якая адрозніваецца ад іншых палепшанымі акустычнымі характарыстыкамі.

У тэлевізары чатыры дынамікі, а не два, як у іншых мадэлях. Гэта істотна пашырае гукавы дыяпазон і дазваляе стварыць эфект “гук вакол”. Шматфункцыянальнае меню прадстаўляе шырокія магчымасці пры настройцы. Дызайн новай мадэлі адпавядае лепшым узорам сусветных вытворцаў.

Першая вопытная партыя тэлевізараў новай серыі склала 100 штук і ўжо паступіла ў гандлёвую сетку краіны. Зараз завод асвойвае іх серыйны выпуск, паведамляе БелаПАН.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць