Коласаўцы рыхтуюць прэм’еры

Драмтэатр імя Якуба Коласа зараз рыхтуецца да адкрыцця новага сезона. Акцёры рэпеціруюць некалькі прэм’ерных спектакляў. Сярод навінак, якія сёлета прадставяць коласаўцы, спектаклі “Дзверы” С.Кавалёва, які паставіў рэжысёр Юрый Лізянгевіч, і “Шаленства кахання” С.Шэпарда у пастаноўцы Міхася Краснабаева. У рэпертуары тэатра аднаўляюцца два спектаклі: “Залёты” – да 200-годдзя з дня нараджэння аўтара гэтай п’есы і заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама “Зямля” – да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

Коласаўцы нядаўна пабывалі ў Оршы, Полацку і Наваполацку, дзе паказалі спектаклі “Позняе каханне” і “Жыла-была Сыраежка”. З 8 верасня пачаліся традыцыйныя тэатральныя ўрокі для старшакласнікаў. На іх ідзе “Несцерка”. У спектаклі, адноўленым летась мастацкім кіраўніком тэатра Віталем Баркоўскім, у галоўнай ролі выступае вядучы майстар сцэны Пятро Ламан. 


Падобнае

    1 каментар

    1. polkownik  
      20/Верасень/2007 у 19:14

      Давайце артысты "Тутэйшых, годзе вам, годзе.
      А ящэ лепш "Раскиданае гняздо" там есць так: Выбягае артыст
      - Бацька павесився!
      и апладысменты и авапцыя. А кажуць Лукашэнку любяць?

    Каментаваць