У Віцебску ў чэха канфіскавалі лунапарк

У Віцебску з-за парушэнняў мытнага заканадаўства канфіскаваны 16 атракцыёнаў. Гаспадаром лунапарка з’яўляўся грамадзянін Чэхіі.

Замежнік перадаў іх у арэнду прадпрымальніку з Гомеля. Апошні здаў каруселі трэцяй асобе, хоць паводле заканадаўства не меў права гэта рабіць. Пры гэтым у мытнай дэкларацыі прадпрымальнік у дзесяткі разоў занізіў іх кошт. Насамрэч лунапарк каштуе больш за 340 мільёнаў рублёў. Летам атракцыёны знаходзіліся ў Віцебску, дзе і выявілася, што іх эксплуатацыя парушае закон.

Кожны з беларусаў заплаціў штраф. Калі судовае рашэнне набудзе законную сілу, атракцыёны стануць уласнасцю беларускай дзяржавы. Пакуль ішлі судовыя разбіральніцтвы, чэх спрабаваў цішком вывезці сваю ўласнасць на радзіму, але гэта яму зрабіць няўдалося, паведамляе ОНТ.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць