У Наваполацку прайшоў “Чайный бал в “Plastilin”

Чайный бал в Plastilin. Фота Аляксандра ВеледзімовічаПавіншаваць з Днём народзінаў басыста гурта “Фляўс і Кляйн” Сашу Качанава сабраліся ягоныя сябры, прыхільнікі і проста аматары альтэрнатыўнай музыкі. Выдатная энэргетыка гуртоў-выступоўцаў, добры гук не пакінулі ніводнага шанцу прысутным застацца абыякавымі да падзей у залі.

Пачалі канцэрт менскія госьці – гурт “ДЕТИДЕТЕЙ”, дакладней, тыя зь іх, хто здолеў дабрацца да Наваполацку. Выступ менчукоў прайшоў на адным дыханьні – слухачы, як заварожаныя, лавілі кожную ноту моцнага вакалу Ані Хітрык.

“НагYаль”, які таксама, як і “ДЕТИДЕТЕЙ”, прыбыў у складзе трох чалавек, крыху разварушыў зачараваную папярэднім выступам залю. Заўзятары з захапленьнем сустракалі кожны новы інструмент.

І вось, нарэшце, на сцэне гурт “Фляўс і Кляйн” – пераможца сёлетняга Басовішча і адны з фаварытаў у нацыянальным адборачным туры “Global Battle of the Bands” (дарэчы, сёньня ўвечары БТ трансьлюе адборачны тур, і любы жадаючы можа падтрымаць землякоў у барацьбе за права прадставіць беларускі рок у Лёндане). Ажывіліся мясцовыя панкі, на сцэну паляцелі джынсы (праўда, гаспадары гэтых прадметаў гардэробу пасьпяшаліся забраць іх назад).

Гледачы чакалі шоу – неад’емны кампанент выступленняў “Фляўсаў”. Гурт уразіў – на гэты раз акцэнт быў зроблены менавіта на музыку, а не на відовішча. Расчараваных не было, бо музыка, якую робяць “Фляўсы” – сапраўдная падзея для музычнага сьвету Беларусі. Паміж кампазыцыямі заля не забывалася на першапрычыну падзеі – голасна скандзіравалі “С днём рожденья!”

Напрыканцы, пасьля невялікай паўзы, распачалася after-party, якая доўжылася да чатырох раніцы. Рок-музычная восень хутка распачнецца і ў Віцебску. Так, з канцэртамі наш горад наведае “Фляўс і Кляйн”, а таксама гурт “Без Білета”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ