Пракуратура не прад’яўляла супрацоўнікам КДБ абвінавачванне

“Генеральная пракуратура Беларусі працягвае расследванне крымінальнай справы па факце выбухаў у Віцебску ў верасні 2005 года. Абвінавачванне супрацоўніку ці супрацоўнікам Камітэта дзяржаўнай бяспекі па дадзеным факце не прад’яўлялася”, – заявілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржпракуратуры.

Такім чынам у прэс-цэнтры пракаментавалі паведамленне, якое з’явілася 27 верасня на розных інтэрнэт-рэсурсах, аб тым, што ў дачыненні да выбухаў падазраецца супрацоўнік Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці Д., які затрыманы і знаходзіцца пад следствам у следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць