У Віцебску распачалася акцыя “Напішы ліст палітвязню”

Больш як 60 улётак з адрасамі папраўчых установаў Беларусі, дзе утрымліваюцца палітвязні, раздаў вядомы віцебскі грамадскі актывіст, апазіцыянер Барыс Хамайда літаральна за некалькі дзён. Акцыя "Напішы ліст палітвязню" распачалася ў Віцебску з ініцыятывы спадара Хамайды і праваабаронцы Леаніда Свеціка.

Ўлёткі з адрасамі Аляксандра Казуліна, Артура Фінькевіча, Зміцера Дашкевіча ды іншых палітзняволеных можна атрымаць ля так званага "сіняга дома", дзе Барыс Хамайда звычайна распаўсюджвае незалежную прэсу.
Паводле арганізатараў акцыі, лісты з волі для палітычнага зняволенага - гэта вельмі сур'ёзная падтрымка. Падтрымаць палітвязняў гатовыя ўжо дзесяткі віцяблян. Ўлёткі з адрасамі у спадара Хамайды прасілі і людзі пенсійнага ўзросту, і моладзь.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць