Дзіцячае “Еўрабачанне-2009” можа прайсці ў Віцебску

Міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне-2009” можа прайсці на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску.

Беларусь ужо падала заяўку на правядзенне гэтага міжнароднага форума. У выпадку станоўчага рашэння яго можна будзе правесці ў Віцебску. На думку намесніка старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Юрыя Азаронка, гэта пляцоўка цалкам адпавядае патрабаванням канцэртаў такого ўзроўню.

Аднак старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі заявіў, што калі пытанне вырашыцца станоўча, то ў Беларусь прыедуць арганізатары дзіцячага “Еўрабачання” і самі абяруць падыходзячую пляцоўку і выставяць тэхнічныя ўмовы. Па ягоных словах, ужо вядзецца падрыхтоўка беларускага ўдзельніка наступнага еўрапейскага конкурса, які адбудзеца ў 2008 годзе. 


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць