У Міёрах сёння пройдзе абласное свята нацыянальных культур

Чакаецца, што на свяце, якое пройдзе пад дэвізам “Нас з’яднала зямля Беларусі”, збяруцца прадстаўнікі дзесяці дыяспар – латышы, украінцы, яўрэі, цыгане, палякі, рускія, армяне, таджыкі, узбекі, азербайджанцы – з 15 раёнаў вобласці, а таксама з буйных гарадоў рэгіёна – Віцебска, Полацка і Оршы.

Яны будуць спаборнічаць у конкурсе, дзе трэба паказаць свае таленты ў нацыянальных рамёствах, мастацкай самадзейнасці і прыгатаванні нацыянальных блюдаў. Журы абярэ пераможцаў – тыя калектывы, якія найбольш ярка прадставілі сваю культуру.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць