Полацкая епархія адзначае сваё 1015-годдзе

Полацкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы адзначае сваё 1015-годдзе. Урачыстасці распачнуцца сёння і працягнуцца ўвесь тыдзень. Святочнае богаслужэнне адбудзецца ў адрэстаўраваным Богаяўленскім кафедральным саборы.

У панядзелак ў Палацы культуры ААТ “Шкловалакно” адчыніцца фотавыстава “Полацк духоўны ў мінулым і сучасным”, тут жа пройдзе навукова-практычная канферэнцыя. У аўторак будзе адслужаны малебен і асвечаны паклонны крыж на ўездзе ў Полацк з боку Мінска. Напярэдадні юбілею на дарогах, што вядуць у старажытны горад, усталявалі чатыры паклонныя крыжы.

Апроч таго, у святочную праграму ўключаны ўрачысты вечар і прагляд п’есы пра святую Еўфрасінню Полацкую, фестываль відэафільмаў, канцэрт духоўных спеваў і званоў.

Чакаецца, што ва ўрачыстасцях прыме ўдзел Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Паводле газеты “Народнае слова”. 


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць