У Віцебску прайшоў сход па праблеме адмены ільгот

Віцебскія актывісты незарэгістраванага руху «За свабоду» правялі сёння сход з гараджанамі па праблеме адмены ільгот.

Акцыя праходзіла каля дома №42 па Маскоўскім праспекце побач з дваровай канцэртнай пляцоўкай. На сход прыйшлі каля 30 жыхароў бліжэйшых дамоў, пераважна пенсіянеры. Юрыст Аляксей Гаўруцікаў і Таццяна Севярынец, маці палітыка Паўла Севярынца, распавялі падрабязнасці адмены ільгот і адказалі на пытанні грамадзян.

Адначасова актывісты руху сабралі больш за 30 подпісаў пад зваротам у Канстытуцыйны суд і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі супраць адмены ільгот.

Па словах А.Гаўруцікава, у Віцебскі гарвыканкам была пададзена заяўка на правядзенне пікету супраць адмены ільгот. «Але ніякага адказу – станоўчага ці адмоўнага – мы не атрымалі. Таму было вырашана правесці з жыльцамі такі сход, напярэдадні якога мы распаўсюдзілі ў мікрараёне ўлёткі з запрашэннямі”, – распавёў А.Гаўруцікаў.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць